Naviny

«Белсат» дапаможа сваім журналістам, вызваленым з беларускіх турмаў

Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык і шасцёра вызваленых журналістаў тэлеканалу
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык і шасцёра вызваленых журналістаў тэлеканалу: Вячаслаў Лазараў, Павел Падабед, Ірына Слаўнікава, Яўген Меркіс, Ларыса Шчыракова, Павел Вінаградаў. Фота: Сяргей Сацук

«Белсат» падтрымае былых палітзняволеных журналістаў, якія раней супрацоўнічалі з тэлеканалам і адсядзелі за сваю працу вялізныя тэрміны ў беларускіх калоніях, паведаміла галоўная рэдактарка тэлеканалу Аліна Коўшык.