Беларусь апынулася ў ліку галоўных аўтсайдараў новага глабальнага рэйтынгу дэмакратыі – 2025. Міжнародны інстытут дэмакратыі і спрыяння выбарам (International IDEA) зафіксаваў рэзкае падзенне краіны ўва ўсіх вызначальных паказніках за апошнія пяць гадоў. Калі еўрапейскія суседзі займаюць устойлівыя або сярэднія пазіцыі ў дэмакратычным рэйтынгу, то Беларусь і Расея наблізіліся да самых закрытых аўтарытарных рэжымаў свету. «Белсат» апавядае, якія пазіцыі ў Беларусі і яе суседзяў і як выглядае агульная карціна свету.