Vajna

Прафесар Гатчынгс: «Вучэнні – сігнал Захаду, што Расея гатовая да вайны»

Сцягі Расеі і Беларусі развяваюцца на ветры падчас сумесных расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2025» на палігоне каля Барысава, Беларусь. 15 верасня 2025 года. Фота: Olesya Kurpyayeva / AFP / East News

52 палітычныя вязні вызваленыя, але Лукашэнка выкарыстоўвае гэта як разменную манету. А ў гэты ж час Беларусь разам з Расеяй праводзяць вучэнні «Захад-2025», якія эксперты называюць правакацыяй і рыхтаваннем да магчымай вайны. Пра тое, чаму рэжым гуляе людскІмі жыццямі, чым небяспечныя санкцыі супраць нацыянальнай авіякампаніі ды як працуюць расейская і беларуская прапаганды, у інтэрв'ю журналісту Алесю Сілічу апавядае прафесар Стывэн Гатчынгс з універсітэту Манчэстэру.