Амерыканскае выданне «Military Watch Magazine» адзначае, што сёння 15 дзяржаваў маюць прынамсі абмежаваны патэнцыял для ўжывання ядравай зброі – як па-за межамі Дамовы аб нераспаўсюдзе ядравай зброі, гэтак і ў межах пагадненняў аб яе «супольным выкарыстанні». У гэты спіс улучаная і Беларусь. Аднак, як падкрэслівае «Белсат», пытанне пра тое, ці сапраўды расейскія боегалоўкі размешчаныя на тэрыторыі нашай краіны, застаецца адкрытым і выклікае сур'ёзныя сумневы ў экспертаў.
Vajna
У ЗША пералічылі 15 краінаў, здольных нанесці ядравы ўдар, – сярод іх ёсць і Беларусь