Праз закрыццё польска-беларускай мяжы ў шмат якіх турыстаў сарваўся адпачынак. Цяпер сярод адпачывальнікаў няма ніводнага паляка, расказала ў TikTok дзяржаўнага выдання «Гарадзенская праўда» галоўная лекарка санаторыю Ірына Луканская. Увагу на гэта звярнула «Hrodna.life».