Naviny

Беларуску адпусцілі, украінца дэпартавалі за запуск дрона над урадавым кварталам у Варшаве

Палац Бэльвэдэр
Палац Бэльвэдэр – адна з рэзідэнцыяў польскага прэзідэнта. Варшава, Польшча. 17 красавіка 2017 года. Фота: Adrian Grycuk / Wikimedia, CC BY-SA 3.0 PL

Маладая пара запусціла малы цывільны дрон над рэзідэнцыямі прэзідэнта і прэм’ера Польшчы. Імаверна, хлопец хацеў паказаць дзяўчыне парк Лазенкі. Для яго гісторыя скончылася штрафам і дэпартацыяй. А магло б абысціся без наступстваў, калі б хлопец ведаў правілы запуску дронаў.