Расейскі і ўкраінскі бок у межах інфармацыйнай вайны абмяняліся чарговымі фэйкамі, а рэальную праблему ўсе працягваюць замоўчваць. Спачатку з’явілася выява нібыта ўкраінскай улёткі-інструкцыі для жонак вайскоўцаў, як зменшыць рызыку хатняга гвалту, а ў хуткім часе з’явілася аналагічная ўлётка ўжо для жонак расейскіх вайскоўцаў.