Naviny

МУС Польшчы: мяжа закрытая не толькі на час вучэнняў «Захад-2025»

Польска-беларуская мяжа
Польска-беларуская мяжа пасля закрыцця 12 верасня 2025 года. Фота: newspix.pl

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы 16 верасня апублікавала заяву з нагоды закрыцця мяжы з Беларуссю. З тэксту вынікае, што тэрмін адкрыцця мяжы на гэты момант невядомы.