Naviny

«А потым быў шок». Што адбываецца на мяжы?

Літоўска-беларуская мяжа
Беларуска-літоўская мяжа. Фота: Delfi.lt

Ужо пяты дзень як польская мяжа на замку. Чакалася, што гэта прывядзе да перагрузкі літоўскіх і латвійскіх пунктаў пропуску, бо ўсе, каму трэба ў Польшчу ці з Польшчы ў Беларусь, паедуць праз Літву і Латвію. Паглядзелі, што цяпер адбываецца на памежных пераходах у абедзвюх краінах, а таксама на беларускім баку.