Naviny

Кіраўніца «Белсату» падзякавала прэзідэнтам ЗША, Польшчы і Літвы за вызваленне журналістаў

Журналісты «Белсату»
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык і шасцёра вызваленых журналістаў тэлеканалу: Вячаслаў Лазараў, Павел Падабед, Ірына Слаўнікава, Яўген Меркіс, Ларыса Шчыракова, Павел Вінаградаў. Фота: Сяргей Сацук

Кіраўніца, галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат» Аліна Коўшык выслала лісты прэзідэнту ЗША Доналду Трампу, прэзідэнту Літвы Гітанасу Наўседу, прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму і міністру замежных справаў Польшчы Радославу Сікорскаму.