аналтыка

Улады Беларусі прызналі высокую інфляцыю і прыдумалі хітры план, як нарасціць ВУП

Прадаўніца раскладвае тавар у краме. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Прадаўніца раскладвае тавар у краме. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by

Інфляцыя ў Беларусі перавышае запланаваны паказнік, і ані сёлета, ані налета дасягнуць яго не ўдасца. Пра гэта ўжо афіцыйна заяўляюць улады краіны. І яны ж прыдумалі новыя варыянт для паскарэння росту беларускай эканомікі, якая таксама не дае рады з планам. Але варыянт гэты вельмі арыгінальны.