ЗША прыпынілі санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія», і толькі лянівы не ўспомніў пра «беларускія крэветкі» – абыход з дапамогаю Беларусі абмежаванняў супраць Масквы. «Белсат» спытаў авіяцыйнага эксперта, ці стане беларускі перавознік пасярэднікам у пастаўках запчастак для амерыканскіх «Boeing» калегам у Расеі.