Мы выявілі беларускую шпіёнскую сетку ў Еўропе! – гучна паведаміла чэшская Служба бяспекі й інфармацыі. Сярод затрыманых – у мінулым высокапастаўлены прадстаўнік спецслужбаў Малдовы Александру Бэлан, які меў румынскі пашпарт ды перыядычна сустракаўся з менскімі чэкістамі ў вугорскай сталіцы Будапэшце.