Гарадзенская дыяцэзія паведаміла пра смерць Яна Варанецкага, пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах, якому было 34 гады. «Знайшлі нежывым ля касцёлу», – кажуць вернікі. «Наша Ніва» звярнула ўвагу, што святара раней цкавалі ў набліжаным да сілавікоў Telegram-канале.