Naviny

Літва не адменіць санкцыяў на беларускія ўгнаенні, нават калі гэтага будуць патрабаваць ЗША

Вагон з угнаеннямі «Беларуськалію»
Вагон з угнаеннямі «Беларуськалію». Фота: LRT

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругініене заявіла, што нават у выпадку імавернага ціску на краіну з мэтай перагляду санкцыяў у дачыненні Беларусі, у прыватнасці на транзіт калійных угнаенняў, Вільня застанецца ў гэтым пытанні непахіснай і адмяняць абмежаванні не будзе.