NATO пасля масавага парушэння паветранай прасторы Польшчы расейскімі дронамі ў ноч на 10 верасня распачынае аперацыю «Eastern Sentry» («Усходні вартавы»), закліканую дадаткова ўмацаваць усходні фланг альянсу – мяжу з Расеяй і Беларуссю. Пра гэта ў пятніцу 12 верасня заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ.