11 верасня ў Беларусі вызвалілі прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву 51 асобу, палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць краіну. Для некаторых з палітвязняў такое вызваленне з дэпартацыяй стала дзіўным і не вельмі радасным сюрпрызам, бо яны і так меліся былі выйсці праз некалькі месяцаў на волю і вярнуцца да родных, а не апынуцца за межамі радзімы. Для другіх, з велічэзнымі тэрмінамі, гэта было сапраўднае шчасце.