«Белсат» правёў з варшаўскага вакзалу апошнія аўтобусы ў Беларусь перад самым закрыццём польска-беларускай мяжы. Адныя беларусы вяртаюцца да сваіх сем'яў на радзіме, бо баяцца, што «граніца на замку» застанецца надоўга і разлучыць іх з роднымі. Іншыя вераць, што праз чатыры дні памежныя пункты адкрыюць. «Ну а не адкрыюць – у нас жа ёсць Літва», – сцвярджаюць з аптымізмам. Апошні аўтобус з Варшавы на Менск нервова ўздрыгвае і зачыняе дзверы…