Канферэнцыя «Беларусь і беларусы ў часе геапалітычнай няпэўнасці: глабальныя перцэпцыі і ўнутраныя рэаліі» прайшла ў Вільні. У ёй узялі ўдзел кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс і лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская. Яны абмяркоўвалі расейска-беларускія вучэнні, пагрозы для рэгіёну і палітыку Захаду. Палітыкі падкрэслілі: Лукашэнка дзейнічае ў інтарэсах Крамля, а санкцыі супраць рэжыму павінны заставацца нязменнымі.
рэпартаж
Ад вайсковых вучэнняў да еўрапейскай інтэграцыі: што гаварылі ў Вільні пра Беларусь