З поўначы 12 верасня ўсе памежныя пераходы на мяжы Польшчы з Беларуссю зачыненыя да далейшага паведамлення. Рух у абодвух кірунках прыпынены. Яго адновяць толькі тады, калі, на думку польскага боку, будзе цалкам гарантаваная бяспека палякаў.