Удзень 11 верасня вызвалілі і дэпартавалі з Беларусі 52 палітычных вязняў. Адзін з іх – Мікола Статкевіч – адмовіўся пакідаць Беларусь. Рэшта прыязджае ў Вільню. Вечарам вызваленых сустракалі журналісты і сябры – «Белсат» вядзе жывую трансляцыю. У ліку вызваленых была і журналістка Ірына Слаўнікава, якая працяглы час працавала на «Белсаце», затым перайшла на Польскае тэлебачанне – «TVP».