Naviny

Статкевіч не пайшоў у Літву, «знік у глыбіні кантрольна-прапускнога пункту» ў Беларусі

На сайце Памежнага камітэту Беларусі на скрыншоце з камеры назірання – чалавек у цёмным адзенні, падобны да Міколы Статкевіча
На сайце Памежнага камітэту Беларусі на скрыншоце з камеры назірання – чалавек у цёмным адзенні, падобны да Міколы Статкевіча. Каменны Лог, Беларусь. 11 верасня 2025 года. Скрыншот: Gpk.gov.by

Мікола Статкевіч не хацеў прымусовай дэпартацыі з Беларусі. Імаверна, гэта ён некалькі гадзінаў сядзеў пад камерай назірання, скрыншоты з якой публікуе сайт Памежнага камітэту Беларусі. Літоўскія памежнікі расказалі, што ён урэшце пайшоў назад на беларускі пункт пропуску.