Апоўначы 12 верасня Польшча закрые апошні пасажырскі пункт пропуску на мяжы з Беларуссю, у Тэрэспалі. Нягледзячы на гэта, кіроўцы працягваюць рэгістравацца ў чарзе. Цяпер выезду ў суседнюю краіну чакаюць 1600 аўтаў. Заскочыць у апошні вагон намагаюцца і 70 аўтобусаў.