аналтыка

Гэта вайна? Яшчэ не. Што вядома пра расейскія дроны ў Польшчы і рэакцыю NATO

Беспілотнік, падобны да расейскага дрона «Гербера», які ўпаў у Мнішкаве
Беспілотнік, падобны да расейскага дрона «Гербера», які ўпаў у Мнішкаве, Польшча. 10 верасня 2025 года. Фота: Nocna Jazda Tomaszów Mazowiecki / Facebook

Падчас чарговага масаванага авіяўдару Расеі па Украіне ў Польшчу заляцела шмат расейскіх дронаў. Ці была гэта наўмысная атака Расеі на Польшчу, у NATO не ведаюць, але задзейнічаюць артыкул 4 дамовы аб Паўночнаатлантычным альянсе. «Белсат» расказвае, што вядома на вечар.