Naviny

Расследавальнікі: каля Менска будуюць новую вайсковую базу стратэгічнага значэння

Заходні, самы буйны ўчастак будаўніцтва вайсковага аб’екту каля вёскі Паўлаўка 13 жніўня 2025 году. Фота: радыё «Свабода»
Заходні, самы буйны ўчастак будаўніцтва вайсковага аб’екту каля вёскі Паўлаўка 13 жніўня 2025 году. Фота: радыё «Свабода»

На поўдні ад Менска, у Слуцкім раёне, каля вёскі Паўлаўка разгарнулася маштабнае будаўніцтва, якое эксперты лічаць патэнцыйна стратэгічным для беларускіх уладаў. Паводле іх меркаванняў, менавіта тут можа з’явіцца база для расейскага балістычнага комплексу «Арэшнік».