Залёт расейскіх дронаў у Польшчу можа быць эскалацыяй вялікага памеру. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск перад надзвычайным паседжаннем Рады міністраў Польшчы. Ён кажа, што польскі ўрад застаецца ў кантакце ў гэтым пытанні з саюзнікамі ў NATO.