Merkavanni

Масіраваны абстрэл Украіны: доказ нежадання Пуціна весці перамовы

Пажарныя тушаць пажар у моцна пашкоджаным жылым доме пасля ракетнага абстрэлу ў Кіеве, Украіна, 7 верасня 2025 года. Фота: Oleksii Filippov / AFP / East News
Пажарныя тушаць пажар у моцна пашкоджаным жылым доме пасля ракетнага абстрэлу ў Кіеве, Украіна, 7 верасня 2025 года. Фота: Oleksii Filippov / AFP / East News

У ноч на 7 верасня Украіна перажыла адзін з найбольш маштабных абстрэлаў за ўсю поўнамаштабную вайну. Расея нанесла камбінаваны ўдар дзясяткамі ракет і роямі дронаў-камікадзэ, абрынуўшы агонь на больш чым 20 украінскіх гарадоў і населеных пунктаў. Паводле звестак камандавання Паветраных сіл Украіны, усяго за гэтую ноч агрэсар запусціў 823 лятальныя боепрыпасы. Сярод іх – каля 810 іранскіх дронаў «Shahed» (беспілотнікаў-камікадзэ і іх імітатараў) і 13 ракет «Іскандэр» рознага тыпу.