Польшча з чацвярга, 11 верасня, цалкам закрывае мяжу з Беларуссю. Афіцыйная прычына – расейска-беларускія вучэнні «Захад-2025», якія будуць праходзіць з 12 па 16 верасня. Гарантыі, што рух праз мяжу будзе адноўлены пасля сканчэння вучэнняў, аднак няма. Як у такой сітуацыі беларусам трапіць у Польшчу і наадварот – з Польшчы на радзіму? Варыянты ёсць, але ўсе яны патрабуюць ці шмат часу, ці вялікіх грошай, ці таго і другога.