Прымаючы з дакладам Ігара Сергеенку, спікера Палаты прадстаўнікоў (ПП), Аляксандр Лукашэнка як мінімум тройчы ўхвальна паўтарыў у розных варыяцыях, што ніжняя палата працуе «ціха, спакойна». Адчуваецца, што прынцып «абы ціха» стаў дамінантай палітычнага мыслення старэючага аўтакрата.