Восем гадоў на хуткай дапамозе ў Менску і тытул чэмпіёнкі Беларусі ў муай-тай – у біяграфіі Анастасіі Калашнікавай, больш вядомай як Ася Махно, спалучаюцца, здавалася б, несумяшчальныя рэчы. Яна ратавала жыцці і выходзіла на рынг, перажыла пандэмію і жнівень 2020 года, страціла працу і з'ехала за мяжу. Сёння Анастасія зноў працуе у «хуткай» – ужо на вуліцах Варшавы. У інтэрвʼю «Белсату» яна распавядае, што значыць змагацца і на выкліках, і на рынгу, і за права жыць без страху.
Gistoryi
«Я зноў ратую людзей»: чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы