Еўропа стаіць перад дылемаю: каб паспрабаваць вырваць Менск з арбіты Масквы, давядзецца пайсці на крокі, якія могуць аслабіць дэмакратычную апазіцыю і ўдарыць па рэпутацыі ЕЗ. Але, як сцвярджаецца ў аналітычным аглядзе Інстытуту міжнародных стасункаў Clingendael, толькі такі рызыкоўны прагматызм здольны захаваць для Беларусі рэшткі суверэнітэту. «Белсат» падае кароткі пераказ дакладу.