Ужо ў ночы з 11 на 12 верасня беларуска-польская мяжа будзе закрытая. Як заяўляецца, да 16 верасня. Але што рабіць людзям, якія набылі квіткі на гэтыя дні на пасажырскія аўтобусы? Каб даведацца гэта, карэспандэнтка «Белсату» пад выглядам пасажыркі патэлефанавала ў беластоцкі офіс «Ecolines».