Naviny

Слава Воршы ўжо не згорша! 8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы

Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага трымаюць бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага трымаюць бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

8 верасня адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы – як напамін пра славутую бітву пад Воршаю. Між тым, як вядома, гісторыя мае ўласцівасць паўтарацца. Як і больш за паўтысячы гадоў таму, сёння Еўропа мусіць супрацьстаяць навале з усходу. І ў авангардзе гэтага супрацьстаяння зноўку плячо ў плячо з украінцамі стаяць і беларусы.