Сітуацыя на рынку працы працягвае пагаршацца: і без таго нізкі ўзровень беспрацоўя ўпаў яшчэ, а вакансіяў дасюль багата. Хутка можа дайсці да таго, што выраз «няма каму працаваць» перастане быць фігуральным. Да гэтай высновы прыйшлі эксперты цэнтру BEROC, якія прааналізавалі рынак працы ў другім квартале гэтага года.