рэпартаж

Фестываль «Graj»: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Гурт «Крамбамбуля» выступае на фестывалі «Graj». Варшава, Польшча. 5 верасня 2025 года. Фота: Белсат
Гурт «Крамбамбуля» выступае на фестывалі «Graj». Варшава, Польшча. 5 верасня 2025 года. Фота: Белсат

Чацвёрты фестываль «Graj», які прайшоў у Варшаве 5 верасня, падабраў праграму выступаў, у якой фактычна кожны гурт – гэдлайнер. Такога моцнага складу беларускіх артыстаў бадай не было на ніводным з ранейшых фестываляў у Польшчы. «Белсат» пабываў на імпрэзе і паглядзеў, што з гэтага атрымалася.