Вакцынацыя супраць ВПЧ – віруса папіломы чалавека – была ўнесеная ў Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак у Беларусі. Планавалася, што ўжо сёлета ў траўні пачнуць бясплатна прышчапляць 11-гадовых дзяўчатак. Аднак тэрміны перасунуліся, і вакцынацыя можа пачацца не раней за кастрычнік, а магчыма і пазней, піша «Наша Ніва» са спасылкай на Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.