Уладзімір Пуцін на Усходнім эканамічным форуме заявіў, што з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім практычна немагчыма дамовіцца па ключавых пытаннях, каб дасягнуць перамір'я. Гэтыя словы мала што змяняюць у бягучай сітуацыі, а партнёрам Украіны трэба думаць не толькі аб гарантыях бяспекі для Украіны ў выпадку перамірʼя, але і аб ваенных дзеяннях як мінімум на бліжэйшы год. Такім меркаваннем у эфіры «Вот Так» падзяліўся расейскі палітолаг Аляксандр Марозаў.