аналтыка

«Будуць яшчэ больш закручваць гайкі». У Беларусі даследуюць адукацыю, але шмат пытаюць пра эміграцыю

Табліца «Добро пожаловать!» на ўваходзе ў школу. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Табліца «Добро пожаловать!» на ўваходзе ў школу. Менск, Беларусь. 1 верасня 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«Фабрыка думак», заснаваная паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, ладзіць у Беларусі даследаванне сітуацыі ў адукацыйнай сістэме краіны і стаўлення людзей да яе. Ладны кавалак пытанняў датычыць магчымай эміграцыі замест далейшага навучання ці працы на радзіме. Разбіраемся, навошта ўлады збіраюць зваротную сувязь ад беларусаў наконт сістэмы адукацыі.