Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак, якая абвінаваціла кіраўніка НАУ Паўла Латушку ў харасменце, паскардзілася на Латушку ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы (ПАРЕ), а пасля КР заявіла, што апошнія месяцы Карпушонак спампоўвала падазрона багата працоўных файлаў Каардынацыйнай Рады. «Белсат» паспрабаваў даведацца, як гэта адаб’ецца на дзейнасці КР, а таксама пагаварыў з былой беларускай адвакаткай, якая патлумачыла, чаму паводзіны Карпушонак ад самага пачатку канфлікту выглядаюць вельмі дзіўна.