Яшчэ ў ліпені падчас урагану быў разбураны дах аднаго з прыватных дамоў у Магілёве. Мужчына з інваліднасцю, які жыве ў хаце, павесіў на сцяне плакат з надпісам «Дапамажыце – дах», бо сам справіцца з наступствамі стыхіі не можа. Пасля публікацыі гісторыі ў СМІ сваячка жыхара дому распавяла, што насамрэч усё не зусім так, як кажа герой гісторыі, піша «МогилёвОнлайн».