Беларуская тэрытарыяльная абарона можа фармавацца падчас вайны ці «масавых закалотаў». На яе ўскладаюць дапаможныя задачы, як ахову аб’ектаў, барацьбу з дыверсантамі і патруляванне падчас ваеннага становішча. 2 верасня пачалі правяраць, ці гатовыя да гэтага менчукі і маладзечанцы.