аналтыка

З’язджаюць найперш працаздольныя. Хто, куды і з якіх прычынаў перабраўся з Беларусі ў Еўразвяз у 2024 годзе

Аўтавакзал «Варшава Заходняя». Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат
Аўтавакзал «Варшава Заходняя». Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат

Еўрастат апублікаваў свежую статыстыку за 2024 год аб выдачы першасных дазволаў на пражыванне. Мы разабраліся, якія краіны прынялі найбольш беларусаў, хто менавіта з'язджае ў ЕЗ, як выглядае агульная дынаміка ў краінах Еўразвязу, а таксама ў Нарвегіі, Швейцарыі, Ісландыі і Ліхтэнштэйне. Нягледзячы на тое, што колькасць першасных дазволаў у 2024-м знізілася ў параўнанні з 2023-м, яна ўсё роўна заўважна вышэйшая, чым да выбараў 2020 года. «Белсат» распавядае дэталі.