Роўна 166 гадоў таму была зафіксаваная наймацнейшая магнітная бура ў гісторыі назіранняў, якая ўпершыню паказала палярнае ззянне жыхарам Карыбскага басейну ля экватару. Гэтым разам магнітная бура будзе не такая моцная, але дастатковая, каб парадаваць жыхароў Беларусі і Польшчы. «Белсат» падрыхтаваў парады тым, хто збіраецца на фотапаляванне.