Naviny

«Дапамажыце». Магілёвец з інваліднасцю не можа сам адрамантаваць дах пасля ўрагану

Магілёў
Сапсаваны дах дому Генадзя Зайцава і плакат з надпісам «Дапамажыце – дах». Фота: mogilev.online

Жыхар Магілёва з інваліднасцю ўжо два месяцы не можа ліквідаваць наступстваў ліпеньскага ўрагану – быў пашкоджаны дах ягонага дому. У мужчыны няма сродкаў на рамонт, а атрымаць дапамогу ад гарадскіх службаў не ўдаецца. Таму ён спадзяецца на дапамогу неабыякавых людзей, піша «МогилевОнлайн».