Беларусаў, якія прыязджаюць дадому з-за мяжы, пачалі выклікаць у КДБ на гутаркі, на якіх кажуць пра пакаранне за здраду дзяржаве. Прычым выклікаюць нават тых, хто не быў заўважаны на пратэстах у 2020 годзе і не крытыкаваў улады. Пра гэта «Deutsche Welle» распавяла беларуска, якая трапіла на падобную гутарку.