«Спыніць рэпрэсіі, спыніць катаванні, вызваліць палітвязняў», але сітуацыя не мяняецца. Нават не дзясяткі, а тысячы і тысячы чалавек прайшлі праз камеры ўстановы, якую ў народзе празвалі «Акрэсціна», перш чым людзі выходзяць на волю альбо адпраўляюцца ў СІЗА і на зону. «Акрэсціна» стала сімвалам гвалту і злачыннай жорсткасці ўлады ў дачыненні да затрыманых мірных грамадзян краіны. Назву ЦІП атрымаў з-за свайго геаграфічнага становішча – будынак знаходзіцца на 1-ым завулку Акрэсціна.