Супрацоўнікі раённага камісарыята паліцыі I Варшавы 29 жніўня ўдзельнічалі ў забеспячэнні дзейнасці судовага выканаўцы ў дачыненні да памяшкання, якое займае таварыства «Białoruski Młodzieżowy Hub» на чале з актывістам Сяргеем Бульбай па адрасе Plac Konstytucji, 6. Гэтак пракаментаваў візіт паліцыі ў хаб прэс-афіцэр камісарыята Якуб Пацыняк медыя «Wawa Hot News 24», заўважыў «Reform.news».