Naviny

«Не адразу мяне прынялі». Бягуха Крысціна Ціманоўская распавяла пра канфлікты ў польскай зборнай

img
Крысціна Ціманоўская (крайняя справа) з партнёркамі па зборнай Польшчы на спаборніцтвах у Гуанчжоу, Кітай. 10 траўня 2025 года. Фота: Lintao Zhang / Getty Images for World Athletics

Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая змяніла спартовае грамадзянства і цяпер выступае за Польшчу, прызналася, што партнёркі па новай камандзе «негатыўна да яе настроіліся». Сітуацыя выправілася пасля змены трэнера. Спартсменка распавяла пра гэта ў эфіры шоу «Раніца з Белсатам».