Французскае выданне «Intelligence Online» паведаміла пра перамовы старшыні КДБ Івана Церцеля з прадстаўнікамі выведкі ЗША і Вялікай Брытаніі. Аналітык Вадзім Мажэйка назваў такія кантакты нармальнымі, не пабачыўшы ў гэтым нічога дзіўнага.