Naviny

ГУР Украіны пра вучэнні «Захад-2025»: Наступальная групоўка не выяўленая, але правакацыі магчымыя

Курсанты-першакурснікі Вайсковай акадэміі Беларусі на вучэннях. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Курсанты-першакурснікі Вайсковай акадэміі Беларусі на вучэннях. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

У парадку набліжэння вучэнняў «Захад-2025» пытанняў пра тое, ці ўяўляюць яны сапраўдную пагрозу суседзям, робіцца ўсё больш. У Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны «Белсату» адказалі, што рызыкі ёсць, але вучэнні носяць, хутчэй, паказальны характар.